Беларусь скасавала пагадненне з Украінай пра узаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі і навуковых званнях
18 кастрычніка, Позірк. Дзеянне пагаднення з урадам Украіны пра ўзаемнае прызнанне і эквівалентнасць дакументаў аб адукацыі і навуковых званнях спыненае пастановай Савета міністраў Беларусі № 689 ад 17 кастрычніка.
Дакумент, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 18 кастрычніка, загадвае Міністэрству замежных спраў паведаміць украінскаму боку пра прынятае рашэнне.
Згаданае пагадненне было падпісана 6 лютага 1998 года ў Мінску. У адпаведнасці з ім дакументы дзяржузору аб сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, выдадзеныя ў Беларусі і Украіне, прызнаваліся раўназначнымі і дазвалялі працягваць навучанне на наступным узроўні ў любой з гэтых краін.
Пры прыёме на працу не рабілася розніцы паміж дыпломамі і атэстатамі аб заканчэнні прафесійна-тэхнічных (у Беларусі) і прафесійных (ва Украіне) устаноў адукацыі, дыпломамі аб заканчэнні беларускіх спецыяльных навучальных устаноў і сертыфікатамі малодшых спецыялістаў, выдадзеных украінскімі ВНУ.
Эквівалентнымі прызнаваліся дыпломы ВНУ Беларусі і Украіны, атэстаты аб прысваенні навуковага звання дацэнта, прафесара.
Украіна нівеліявала дзеянне гэтага пагаднення і шэрагу іншых дакументаў у галіне адукацыі і навукі яшчэ летась 9 красавіка.
У кастрычніку 2022 года Беларусь скасавала падобнае пагадненне з урадам Польшчы — аб прызнанні эквівалентнасці вышэйшай адукацыі, раўназначнасці навуковых ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



