Ціханоўская падчас візітаў у Германію і Латвію абмяркуе еўрапейскую будучыню Беларусі

23 лістапада, Позірк. Еўрапейскую будучыню для Беларусі, новы пашпарт і іншыя пытанні ўздыме Святлана Ціханоўская падчас сваіх візітаў у Германію 25 лістапада і Латвію 27-28 лістапада, паведамляе яе прэс-служба.
Дэмакратычны лідар наведае з’езд нямецкіх “зялёных” у Карлсруэ, якія сумесна з сацыял-дэмакратамі і Свабоднай дэмакратычнай партыяй пасля парламенцкіх выбараў 2021 года сфармавалі кааліцыйны ўрад.
Ціханоўская выступіць з прамовай на панэлі пра замежную палітыку, сустрэнецца з кіраўнікамі фракцыі “зялёных” у бундэстагу Брытай Хасельман і Катарынай Дроге, віцэ-канцлерам, сябрам партыі Робертам Хабекам, міністрам замежных спраў Анналенай Бербак і дэпутатамі бундэстага, у тым ліку лідарам парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Робінам Вагенерам.
“Дэмлідар узніме на сустрэчах і ў сваёй прамове тэмы імплементацыі рэзалюцыі бундэстага, візаў і мабільнасці для беларусаў, еўрапейскай будучыні Беларусі, зялёнай эканомікі і ўстойлівага развіцця Беларусі, а таксама ядзернай зброі”, — адзначае прэс-служба.
Адной з мэт афіцыйнага візіту ў Латвію, дзе нядаўна змяніўся ўрад, заяўлена наладжванне новых сувязей і ўмацаванне старых: Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам, міністрам замежных спраў, спікерам парламента, дэпутацкай групай “За дэмакратычную Беларусь”, мэрам Рыгі.
Ціханоўская ўздыме праблемы беларусаў у Латвіі, выдачы віз і мабільнасці для беларусаў, падзеле паміж беларусамі і расіянамі, а таксама паміж беларусамі і рэжымам.
“Акрамя таго, яна распавядзе пра сітуацыю з новым пашпартам, пра еўрапейскі выбар Беларусі, пра неабходнасць прыцягнення рэжыму да адказнасці за парушэнні правоў чалавека і ўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны, а таксама пра ўмацаванне сувязяў паміж беларускім і латвійскім народамі”, — адзначаецца ў паведамленні.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

