be
Arrow
Мінск 21:52

Палітвязняволенаму, рэдактару “Ежедневника” Сяргею Сацуку прад’явілі абвінавачанні паводле новых крымінальных артыкулаў

9 чэрвеня, BPN. Рэдактару інтэрнет-выдання “Ежедневник”, журналісту-расследавальніку Сяргею Сацуку, які знаходзіцца ў СІЗА ўжо паўгода, прад’явілі абвінавачанні яшчэ паводле двух артыкулаў КК, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Раней яго абвінавачвалі паводле арт. 430 (атрыманне хабару), але пасля заканчэння максімальнага тэрміну ўтрымання пад вартай паводле гэтага артыкула супраць журналіста выставілі новыя абвінавачанні.

Сацук стаў падазраваным паводле арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў). Што менавіта інкрымінуюць рэдактару “Ежедневника”, пакуль невядома.

Журналіста затрымалі 8 снежня 2021 года і пасля ператрусу ўзялі пад варту. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

На сёння ў няволі знаходзяцца 28 прадстаўнікоў беларускіх СМІ.

Падзяліцца: