Правайдар А1 увайшоў у лік пастаўшчыкоў паслуг хостынгу для сайтаў дзяржорганаў

10 кастрычніка, Позірк. Тэлекамунікацыйны правайдар, аператар мабільнай сувязі А1 уключаны ў пералік пастаўшчыкоў “інтэрнэт-паслуг, упаўнаважаных аказваць паслугі хостынгу афіцыйных інтэрнэт-сайтаў і электроннай пошты”. Адпаведны загад Аператыўна-аналітычнага цэнтра № 145 ад 23 верасня апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 10 кастрычніка.
Праведзены “Позіркам” аналіз загаду ААЦ № 92 ад 17 снежня 2010 года і яго наступных карэктаванняў паказаў, што апрача А1 цяпер у гэты пералік уваходзяць яшчэ шэсць арганізацый — “Белтэлекам”, “Беларускія воблачныя тэхналогіі”, “Надзейныя праграмы”, “Актыўныя тэхналогіі”, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
У рамках агульных патрабаванняў да правайдараў інтэрнэт-паслуг А1 ды іншыя згаданыя арганізацыі абавязаныя размяшчаць абсталяванне, якое яны выкарыстоўваюць, выключна на тэрыторыі Беларусі; прымяняць сертыфікаваныя на нацыянальным узроўні сродкі абароны інфармацыі; мець план бесперабойнай працы і аднаўлення сістэм на выпадак аварыі, атак, збояў ды іншых пазаштатных сітуацый; перадаваць у ААЦ сярод іншага звесткі пра абанентаў і сэрвісы, справаздачыцца перад цэнтрам пра абароненасць ўласных сістэм ды інш.
Як да правайдараў паслуг хостынгу для афіцыйных сайтаў і электроннай пошты да іх таксама ставяцца адмысловыя патрабаванні. У прыватнасці, яны павінны выкарыстоўваць атэставаныя сістэмы з падвышанай бяспекай; не радзей за адзін раз на тыдзень рабіць поўныя рэзервовыя копіі сайтаў; фільтраваць спам і праводзіць антывірусную праверку; абараняць вэб-праграмы з дапамогай тэхналогіі інспекцыі SSL/TLS-злучэнняў — на падставе ўзгодненага з ААЦ плана; кругласутачна адсочваць працаздольнасць сайтаў, пошты, паведамляючы цэнтру пра парушэнні; аператыўна ліквідаваць парушэнні бяспекі, а таксама інфармаваць ААЦ, калі праблему немагчыма самастойна вырашыць цягам гадзіны.
Інтэрнэт-рэсурсы і кампутарныя сеткі дзяржаўных арганізацый пачалі зазнаваць кібератакі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. У многіх выпадках адказнасць за ўзломы і пашкоджанне сістэм бралі на сябе “Кіберпартызаны” — група ананімных хакераў, вядомая атакамі на сайты беларускіх сілавых структур, дзяржустаноў і СМІ, размяшчэннем у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.
Спіс пазатэндарных пастаўшчыкоў паслуг у сферы кібербяспекі за два гады пашырыўся амаль у восем разоў
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



