Мінск 18:34

СК паведаміў аб раскрыцці схемы незаконнага абароту банкаўскіх карт

6 кастрычніка, Позірк. Аб раскрыцці ў Віцебску схемы незаконнага абароту банкаўскіх карт паведаміў Следчы камітэт.

Фігурантамі крымінальнай справы з’яўляюцца 29-гадовая жыхарка Віцебска і 28-гадовы жыхар Мінска.

Адзначаецца, што жанчына знайшла ў месенджары прапанову аб падпрацоўцы ад мінчаніна. Той прапанаваў ёй арганізаваць пошук асоб, гатовых за ўзнагароду афармляць на сваё імя “банкаўскія рахункі і карты ў расійскіх фінансавых установах”.

Па даных СК, жыхарка Віцебска выконвала функцыі “рэгіянальнага каардынатара”. Яна знаходзіла кандыдатаў, арганізоўвала іх паездкі ў Расію і суправаджала пры афармленні карт. Пасля гэтага гатовыя карты і рэквізіты перадаваліся саўдзельніку ў Мінск.

Сцвярджаецца, што атрыманыя банкаўскія прадукты потым прадаваліся замежным кліентам. Схема дзейнічала на працягу некалькіх месяцаў.

Справа распачата паводле ч. 3 арт. 222 КК (незаконны абарот сродкаў плацяжу).

Падзяліцца: