Мінск 18:13

Толькі ў адным раёне Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

4 кастрычніка, Позірк. У 112 са 118 раёнаў Беларусі абмежавана наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў, дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай абласцей і практычна паўсюдна ў Мінскай і Гомельскай.

Поўная забарона на наведванне лясоў уведзеная на паўднёвым усходзе краіны — у Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Кармянскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці.

Свабодна наведваць лясы можна ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

Падзяліцца: