97-гадовая жанчына патанула ў Віцебску на тэрыторыі каля прыватнага дома

Фота: ТРВОД
4 кастрычніка, Позірк. Пра ўтапленне ў Віцебску жанчыны 1929 года нараджэння паведаміла Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Цела пенсіянеркі было знойдзена 3 кастрычніка “ў вадаёме-копані на тэрыторыі прыватнага домаўладання”, гаворыцца ў паведамленні. Вынята з вады супрацоўнікамі ТРВОД.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, згодна з данымі МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).
Летась доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 траўня па 30 верасня) склала 56% (дзяцей — 58%). 59% ахвяр перад утапленнем былі ў нецвярозым стане.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



