Золатавалютныя рэзервы Беларусі за верасень зменшыліся на 610,3 млн долараў (дапоўнена)

5 кастрычніка, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2026 года склалі 14 млрд 633 млн млн долараў у эквіваленце, сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.
Золатавалютныя рэзервы за верасень зменшыліся на 610,3 млн долараў, або на 4% (на 1 верасня складалі 15 млрд 243,3 млн; на 1 студзеня — 14 млрд 423 млн).
Манетарнае золата ў структуры золатавалютных рэзерваў на пачатак другога месяца восені склала 7 млрд 237,6 млн долараў (-675,1 млн за месяц; -8,53%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 404,1 млн (-8 млн; -0,57%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 991,7 млн (+74,1 млн; +1,25%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
Такім чынам, на зніжэнне ЗВР у верасні ў першую чаргу паўплывала зніжэнне манетарнага золата ў структуры золатавалютных рэзерваў.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2026 год. Сярод іншага было вызначана, што міжнародныя рэзервовыя актывы маюць быць не ніжэйшыя за 9,2 млрд долараў.
30 верасня 2026 года палітык зацвердзіў адпаведныя паказчыкі на 2027-ы. Там быў вызначаны аб’ём ЗВР на будучы год — не менш за 12,8 млрд долараў. У каментарыі “Позірку” акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Леў Львоўскі заявіў, што гэта “абсалютна нармальная лічба”.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



