Мінск 17:06

У Кобрынскім раёне гарэў зернесушыльны комплекс

4 кастрычніка, Позірк. Аб ліквідацыі пажару на зернесушыльным комплексе ў Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Узгаранне на комплексе ў аграгарадку Гарадзец здарылася 4 кастрычніка. “На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС да месца здарэння з шахты ішоў дым”, — удакладняе ведамства.

Адзначаецца, што пажар супрацоўнікі МНС ліквідавалі “сумесна з работнікамі гаспадаркі”, у выніку выратавана 55 тон збожжа.

На месцы здарэння працавалі пяць адзінак тэхнікі МНС.

Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца.

Падзяліцца: