На стыку Літвы і Польшчы з Беларуссю ўсталяваная рачная брама — для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі

30 верасня, Позірк. Воднае загараджальнае збудаванне для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі ўсталяванае на тэрыторыі Літвы — ля памежнага знака “Мара” на стыку з Польшчай і Беларуссю, паведаміла 30 верасня літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ).
З інфармацыі ведамства вынікае, што гаворка пра польскі праект — браму, якая можа апускацца непасрэдна ў раку Марыха (літоўская назва — Мара, польская — Марыха).
“Брама ўсталяваная ў раёне Лаздзіяй, на ўчастку заставы Капчамесціс Варэнскага памежнага атрада САДМ, які ахоўвае мяжу з Беларуссю, — гаворыцца ў паведамленні. — Памежнікі Капчамесціса каля ракі Мара часта фіксуюць спробы груп мігрантаў, якія прыйшлі з боку Беларусі, перасекчы мяжу, а таксама іх перамяшчэнні ўздоўж ракі”.
“Гэта ўнікальнае інжынернае збудаванне забяспечыць супрацоўнікам аператыўны доступ да стратэгічна важнага месца і дапаможа яшчэ больш эфектыўна спыняць незаконную міграцыю і прадухіляць парушэнні”, — падкрэслівае ведамства.
Адзначаецца, што з аднаго боку брама злучаецца з фізічным бар’ерам, збудаваным у Літве, з іншага — з аналагічным бар’ерам, пабудаваным на польскім баку. Заяўляецца, што цяпер мігранты, якія імкнуцца нелегальна пранікнуць на тэрыторыю ЕС, “не змогуць спрабаваць перасекчы мяжу праз Мару з тэрыторыі Беларусі”.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных памежных службаў еўрапейскіх дзяржаў, ад пачатку года суседнія краіны ЕС прадухілілі крыху менш за 13,8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі, у тым ліку Літва — крыху менш за 1,7 тыс., Польшча — каля паўтысячы.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, бо тых туды нібыта “паклікалі”, а сам ЕС “душыць” Мінск санкцыямі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларуска-польскай мяжы нелегальныя мігранты не фіксуюцца два тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені 2026 года зафіксавана дадатнае сальда знешняга гандлю ў памеры 117,2 млн долараў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ 2026-2027 гадах на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей будзе створаны новы рэспубліканскі заказнікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



