Мінск 13:20

Нецвярозы кіроўца маршруткі затрыманы ў Гомелі

Відэа: УУС Гомельскага аблвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"

13 верасня, Позірк. Аб затрыманні ў Гомелі кіроўцы маршрутнага таксі ў стане алкагольнага ап’янення паведамляе УУС мясцовага аблвыканкама.

Адзначаецца, што 49-гадовы кіроўца затрыманы “дзякуючы пільнасці грамадзян”, ён кіраваў мікрааўтобусам маршруту “Брагін — Гомель”.

Звяртаецца ўвага, што ў момант прыпынення маршруткі супрацоўнікамі ДАІ пасажыраў у салоне не было. “Кіроўца патлумачыў, што ўжыў алкаголь пасля іх высадкі і вырашыў перагнаць аўтамабіль. Аднак асведчанне паказала ўтрыманне больш за 0,8 праміле этылавага спірту ў выдыханым паветры”, — гаворыцца ў паведамленні.

Мужчына аштрафаваны на 200 базавых велічынь (9.000 рублёў) і пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на пяць гадоў.

На 8 базавых велічынь (360 рублёў) аштрафавана “службовая асоба, якая дапусціла выпуск транспарту на лінію”, паведамляе УУС.

Падзяліцца: