У рамках праверкі 51-я артылерыйская брыгада прыводзіцца ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці

12 верасня, Позірк. У рамках праверкі 51-я гвардзейская артылерыйская брыгада (Асіповічы, Магілёўская вобласць) падвышае ступень баявой гатоўнасці, вынікае з апублікаванага 12 верасня паведамлення Міністэрства абароны.
“Сёння было атрыманае распараджэнне ад найвышэйшага штаба на прывядзенне брыгады ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, — заявіў камандзір брыгады Сяргей Чайко. — Праведзены комплекс першачарговых мерапрыемстваў, пастаўленыя задачы. Людзі гатовыя. У далейшым чакаем пастаўку мабілізацыйных рэсурсаў: вайсковаабавязаных і тэхнікі. У далейшым у брыгадзе пройдзе баявое зладжванне сфармаваных падраздзяленняў”.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч 24 жніўня ўручыў міністру абароны Віктару Хрэніну распараджэнне на выкананне навучальна-баявых задач “адной з артылерыйскіх брыгад Узброеных сіл цэнтральнага падпарадкавання” (як пазней высветлілася, 51-й артылерыйскай брыгадай). Чыноўнік тады заявіў, што фарміраванне будзе прыведзенае ў гатоўнасць да “выканання задач паводле прызначэння з адмабілізаваннем і даўкамплектаваннем да штатаў ваеннага часу асобных падраздзяленняў”.
“У адрозненне ад папярэдняй праверкі, дзе распараджэнні ўручаліся непасрэдна камандзірам вайсковых часцей, асаблівасцю цяперашняга кантролю з’яўляецца праверка функцыянавання ўсёй вертыкалі кіравання ад міністра абароны да камандзіра асобнага падраздзялення, — заявіў Вальфовіч. — Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням выкарыстання сучасных спосабаў агнявога паражэння і кіравання ім з улікам досведу ваенных канфліктаў ва Украіне і Іране”.
Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што мэтай “мерапрыемстваў, спланаваных у другім навучальным паўгоддзі”, з’яўляюцца вывучэнне, “ці ліквідаваныя недахопы, выяўленыя падчас папярэдняй праверкі”, а таксама праверка гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей “да вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах”.
Большая частка мерапрыемстваў па праверцы арміі Беларусі каардынуецца з Масквой — прэс-сакратар Пуціна
У Беларусі з пачатку 2026 года прайшло мінімум два дзясяткі буйных вучэнняў вайсковых і міліцыі — аналіз
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



