37-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ у Гродне

11 верасня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
ДТЗ здарылася ў Гродне 11 верасня каля 13.00. Адзначаецца, што 72-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” рухаўся па вуліцы 17 верасня ў бок вуліцы Дзяржынскага. Пры павароце налева на вуліцу Ватуціна мужчына “не даў перавагу ў руху матацыклісту, які рухаўся ў прамым кірунку”.
“Ад удару 37-гадовы кіроўца матацыкла “Ямаха” загінуў на месцы здарэння”, — гаворыцца ў паведамленні.
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ жніўні 2026 года найбольш падаражэлі маторная аліва, авіяквіткі і кветкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства10 верасня ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 94 гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–10 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка



