Ухвалены праект пагаднення з Мальдывамі аб узаемным скасаванні віз

10 верасня, Позірк. Праект міжурадавага пагаднення з Мальдывамі аб узаемным скасаванні віз ухваліў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла 10 верасня яго прэс-служба.
Згодна з дакументам, грамадзяне Беларусі і Мальдываў змогуць “уязджаць, выязджаць і ехаць транзітам па тэрыторыі дзяржавы іншага боку без віз”. Пры гэтым працягласць бязвізавага знаходжання не мае перавышаць 30 дзён з даты ўезду і 90 дзён на працягу каляндарнага года.
Міністэрства замежных спраў упаўнаважанае правесці перамовы па праекце пагаднення і падпісаць дакумент.
Сёлета ў лютым Беларусь наведваў намеснік міністра замежных спраў Мальдыўскай Рэспублікі Махамед Вішам.
Прэс-служба МЗС Беларусі тады паведаміла, што на сустрэчы дыпламата з першым намеснікам міністра Сяргеем Лукашэвічам “бакі адзначылі важнасць істотнай актывізацыі супрацы па такіх перспектыўных кірунках, як пастаўкі беларускага харчавання і абсталявання, турызм, медыцына і адукацыя”.
Паведамлялася таксама, што бакі дамовіліся каардынаваць пазіцыі знешнепалітычных ведамстваў і рэалізоўваць “далейшыя сумесныя крокі”, скіраваныя на “развіццё палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і дагаворна-прававой базы”.
Мальдывы — самая маленькая па плошчы дзяржава ў Азіі, а таксама найбуйнейшая каралавая дзяржава свету.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



