Ад Беларусі залежыць бяспека рэгіёна, важна падтрымліваць дыялог з прыхільнікамі яе дэмакратызацыі — украінскі дыпламат Чарнагор

5 верасня, Позірк. Перспектывы дэмакратычнага транзіту ў Беларусі і ўзаемадзеянне з беларускімі дэмсіламі абмяркоўваў з удзельнікамі сустрэч, арганізаваных Моладзевай радай і Грамадскай радай пры Міністэрстве замежных спраў Украіны, амбасадар МЗС Украіны па асаблівых даручэннях Яраслаў Чарнагор.
Дыпламат, які адказвае ў тым ліку за сувязі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, адзначыў на сваёй старонцы ў “Інстаграме”, што для Украіны гэта “не толькі пытанне стасункаў з суседняй дзяржавай”.
“Ад будучыні Беларусі ў значнай ступені залежыць бяспека ўсяго рэгіёна. Таму ўжо сёння важна падтрымліваць адкрыты і адказны дыялог з тымі, хто выступае за дэмакратычнае і суверэннае развіццё Беларусі”, — падкрэсліў ён.
8 жніўня ў Варшаве Чарнагор выступіў на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Варшаве. Удзельнікі форуму акрэслілі шэраг праблемных тэм, у прыватнасці, адзначылі, што беларусы пацярпелі ад блакавання рахункаў ва Украіне; удовы загінулых ваяроў, якія змагаліся на баку Украіны супраць РФ, не атрымліваюць дапамогі ад дзяржавы; у беларускіх грамадзян маюцца праблемы з легалізацыяй. Акрамя таго, уздымалася пытанне пра ўшанаванне памяці тых беларусаў, якія аддалі жыццё за Украіну.
Дыпламат прызнаў, што “гэта вельмі непрыемна”, але падкрэсліў, што “ўкраінцы яшчэ маюць шэраг сваіх праблем, якія патрабуюць вырашэння”.
“Украіна знаходзіцца ў рэжыме вайны. І ўся дзейнасць украінскай дзяржаўнай машыны пераважна акцэнтуецца на выжыванні і жаданні перамогі ў гэтай вайне, — адзначыў ён. — Украінская дзяржава, знаходзячыся ва ўмовах вайны, усё ж з’яўляецца дэмакратычнай дзяржавай. Яна прыслухоўваецца да тых патрабаванняў, якія падае беларуская супольнасць ва Украіне, грамадзянская супольнасць Украіны, і стараецца рэагаваць па меры сваіх магчымасцяў”.
Але гэтых магчымасцяў не так шмат, бо кожную ноч Украіна пакутуе ад паветраных удараў з боку Расіі, “гінуць звычайныя людзі, не вайскоўцы”, гінуць дзеці, сказаў дыпламат.
Чарнагор адзначыў, што шмат пытанняў на канферэнцыі гучала такім чынам, нібы Украіна ўжо на парозе міру. “Але насамрэч пытанне ў тым, што, магчыма, мы на парозе яшчэ большай вайны, і для ўкраінскай дзяржавы гэта вялікі выклік”, — падкрэсліў ён.
Паводле слоў прадстаўніка МЗС, Украіна мае занепакоенасць магчымым удзелам Беларусі ў вайне на баку Расіі.
“І тыя ультыматыўныя заявы (гаворка пра ультыматум прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Аляксандру Лукашэнку адносна зняцця рэтранслятараў для дронаў. — “Позірк”.), і іншыя рэчы скіраваныя на тое, каб пазбегнуць гэтай вайны, каб паказаць, што кошт вайны, уступлення Рэспублікі Беларусь у вайну супраць Украіны будзе мець велізарныя наступствы, катастрафічныя для абодвух народаў. <…> Калі мы глядзім на небяспеку пашырэння вайны, тады шмат пытанняў здымаюцца, і дзейнасць украінскай дзяржавы, улады становіцца больш зразумелай”, — заявіў Чарнагор.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства



