МУС удакладніла склад “экстрэмісцкага фарміравання” “Наш дом”
3 верасня, Позірк. Да прызнанай раней МУС “экстрэмісцкім фарміраваннем” “групы грамадзян, аб’яднаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў арганізацыі “Наш дом”, ведамства лічыць датычнымі Вольгу Карач, Сяргея Спарыша, Вячаслава Андрэева, Кацярыну Мамінаву і Вікторыю Лайкову.
Гэта вынікае з абноўленага ведамствам 3 верасня адпаведнага спісу “экстрэмісцкіх фарміраванняў”.
Першапачаткова арганізацыя “Наш дом” была ўнесеная ў згаданы пералік 4 траўня 2022 года. Тады МУС не ўказвала “датычных” да яе асоб, хоць на той момант было вядома, што Міжнародны цэнтр грамадзянскіх ініцыятыў “Наш дом” (раней базаваўся ў Віцебску, пазней — у Вільнюсе) ачольвае грамадскі дзеяч і палітык, на гэты момант 47-гадовая Вольга Карач.
У ліпені 2024 года яна была завочна асуджаная да 12 гадоў пазбаўлення волі па справе “экстрэмісцкага фарміравання” “Форум дэмакратычных сіл Беларусі”. Прысуд пачаў дзеянне ў снежні таго ж года.
У верасні 2021-га Карач была ўключаная ў спіс “асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Карач некаторы час да 2020 года была ўладальніцай газеты “Віцебскі кур’ер” і заснавальніцай яе анлайн-версіі vkurier.by.
40-гадовы на гэты момант былы палітвязень Спарыш быў вызвалены ў выніку візіту ў Мінск намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джона Коўла ў верасні 2025-га і дэпартаваны ў Літву.

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСутачная колькасць спробаў незаконна пранікнуць з Беларусі ў ЕС зноў перавысіла 100Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

