Мінск 16:31

У Пастаўскім раёне патануў пажылы рыбак

1 верасня, Позірк. Пра выяўленне супрацоўнікамі Пастаўскага РАУС (Віцебская вобласць) цела патанулага мужчыны 1956 года нараджэння паведаміла Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Як гаворыцца ў рэлізе, цела выяўлена ў вадаёме-копанцы паміж в. Рудзевічы і Навасёлкі ў названым раёне. Загінулы 31 жніўня каля 14 гадзін пайшоў на рыбалку і не вярнуўся. 1 верасня яго жонка звярнулася ў міліцыю з заявай пра знікненне чалавека.

18 жніўня ТРВОД паведамляў пра ўтапленне мужчыны ў саміх Паставах. Напярэдадні ў 20:30 цела загінулага вынялі мясцовыя жыхары з вадаёма-копанцы на тэрыторыі прыватнага домаўладання. Узрост патанулага не ўдакладняўся.

У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, паводле даных МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавека, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).

У мінулым годзе доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 траўня да 30 верасня) склала 56% (дзяцей — 58%). 59% ахвяр перад утапленнем былі ў стане алкагольнага ап’янення. 

Падзяліцца: