Лукашэнка абвінаваціў “моцных гэтага свету” ў выкарыстанні ваеннай агрэсіі
1 верасня, Позірк. “У арсенале “моцных гэтага свету” ўжо не толькі тэхналогіі каляровых рэвалюцый і гібрыднага ўздзеяння. У цяперашні час дэманстратыўна вярнулася прамая масіраваная ваенная агрэсія”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Бішкеку 1 верасня (цытата паводле дзяржСМІ).
Пры гэтым ён не ўдакладніў, каго мае на ўвазе.
Таксама Лукашэнка вітаў “меры па павелічэнні долі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках для фарміравання імунітэту грашовых сістэм краін ШАС да глабальных выклікаў”: “Перш за ўсё да незаконных санкцый і аднабаковых прымусовых мер, якія разрываюць ланцужкі плацяжоў паміж нашымі краінамі”.
Выступаючы на саміце ў фармаце “ШАС плюс” (з удзелам краін-назіральнікаў і партнёраў па дыялогу), ён заявіў, што разлічвае на “эфект ад узмацнення ўзаемадзеяння ШАС і ААН”.
“Нам па сілах прасоўваць у сваім фармаце забуксаваныя ў Нью-Ёрку праз процідзеянне Захаду рашэнні па такіх напрамках, як садзейнічанне міжнароднаму міру і бяспецы, барацьба з тэрарызмам, кіберпагрозамі і наркатрафікам”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Акрамя таго, ён жадае “эфектыўна рэалізаваць “непраходныя” сёння ў ААН ініцыятывы па барацьбе з аднабаковымі прымусовымі мерамі, стымуляванні ўзаемных інвестыцый, спрашчэнні мытных працэдур, развіцці лічбавай эканомікі і транспартнай узаемазвязанасці”.
Беларусь стала паўнапраўным членам ШАС у 2024 годзе, з 2010 года ўдзельнічае ў працы арганізацыі ў статусе партнёра па дыялогу, а з 2015 года — у статусе назіральніка.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 5,3 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–31 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

