За апошнія тры гады колькасць школьнікаў у Беларусі скарацілася на 65 тыс., першакласнікаў — на 23 тыс.

1 верасня, Позірк. 1 верасня ў беларускіх школах пачаўся новы навучальны год.
У 2026–2027 навучальным годзе ў краіне будзе працаваць каля 2,6 тыс. школ, гімназій і ліцэяў, дзе будзе вучыцца 1 млн 25 тыс. дзяцей. Годам раней ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, колькасць якіх не змянілася, навучалася каля 1 млн 50 тыс. чалавек, у 2024 годзе — каля 1 млн 70 тыс., у 2023-м — каля 1 млн 90 тыс. Такім чынам, за апошнія тры гады колькасць школьнікаў скарацілася прыкладна на 65 тыс. Гэта супастаўна з насельніцтвам раённага цэнтра Рэчыца ў Гомельскай вобласці.
Скарачаецца і колькасць першакласнікаў. У 2026 годзе ў першы клас пайшло каля 87 тыс. дзяцей. У 2025 годзе іх было каля 90 тыс., у 2024-м — 105 тыс., у 2023-м — 110 тыс., у 2021-м — каля 118 тыс. Такім чынам, за тры гады колькасць дзяцей, якія ўпершыню ідуць у школу, зменшылася на 23 тыс., за пяць гадоў — на 31 тыс. Прыкладна столькі людзей жыве ў Асіповічах Магілёўскай вобласці.
Адно з прыкметных новаўвядзенняў новага навучальнага года — змяненне правілаў даглядання ў школах. З 1 верасня супрацоўнікі міліцыі і Дэпартамента аховы, а таксама ахоўнікі змогуць выбарачна правяраць асабістыя рэчы навучэнцаў, калі ёсць падазрэнне, што дзіця спрабуе пранесці забароненыя прадметы. Пры гэтым прысутнасць бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў дзіцяці больш не патрабуецца.
Дагляданне непаўналетняга можа праводзіцца ў прысутнасці педагагічнага работніка. Новыя правілы замацаваныя пастановай Савета міністраў ад 19 чэрвеня 2026 года № 307.
З 1 верасня ў школьнай праграме з’явіцца штучны інтэлект, які будуць вывучаць у 6–9 класах на ўроках інфарматыкі. У прыватнасці, школьнікаў будуць вучыць складаць запыты для нейрасетак, правяраць дакладнасць атрыманай інфармацыі, працаваць з тэкстам, аўдыё- і відэаматэрыялам, а таксама выкарыстоўваць ШІ пры мадэляванні.
Змены закранулі дапрызыўную падрыхтоўку. На вывучэнне беспілотных лятальных апаратаў у праграме прадугледжана 10 гадзін, таксама будуць праводзіцца вучэбна-палявыя зборы. У курсе “Медыцынская падрыхтоўка” з’явяцца асновы тактычнай медыцыны.
У новым навучальным годзе абноўлены асобныя навучальныя праграмы і падручнікі. Да 1 верасня падрыхтавана амаль 1,5 млн асобнікаў падручнікаў, у тым ліку 428 асобнікаў са шрыфтам Брайля для дзяцей з кепскім зрокам.
1 верасня ва ўсіх установах адукацыі праходзіць урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў, і адзіны тэматычны ўрок “Веды сёння — сіла і росквіт Беларусі заўтра”.
Беларуская школа па-ранейшаму будзе працаваць у рамках ідэалагізацыі і мілітарызацыі. Як раней паведамляў “Позірк”, у сістэме сярэдняй адукацыі задзейнічана каля 2 тыс. “кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні”.
Дзеці ў 10 і 11 класах працягнуць вывучаць “Гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі”, якая з 2024 года прыйшла на замену прадметам “Гісторыя Беларусі” і “Сусветная гісторыя”.
У апублікаваным восенню 2025 года даследаванні міжнароднай ініцыятывы экспертаў iSANS гаворыцца, што падручнік па гэтым прадмеце “з’яўляецца самым ідэалагізаваным і прарасійскім у гісторыі сучаснай Беларусі”.
Напрыклад, дзецям практычна не даюць інфармацыі пра абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе і іншыя факты нацыянальнай барацьбы, бела-чырвона-белы сцяг падаецца як сімвал калабарацыянізму падчас Другой сусветнай вайны. Праводзяцца паралелі паміж пратэстоўцамі ў 2020 годзе і калабарантамі.
Навучанне ў школах па-ранейшаму будзе весціся пераважна на рускай мове, хоць 42% школ маюць навучальныя прадметы на беларускай мове. У беларускамоўных школах у 2025 годзе навучалася каля 10% дзяцей (крыху больш за 100 тыс.).
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 5,3 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–31 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі выраслі за год на 13%, перавысіўшы 130 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа жнівень Беларусь паднялася з сёмага на трэцяе месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

