За жнівень Беларусь паднялася з сёмага на трэцяе месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у 2026 годзе

1 верасня, Позірк. На 4,72% (з 2,9027 да 3,0396 рубля) вырас афіцыйны курс долара ў Беларусі за восем месяцаў 2026 года. Гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз катыровак цэнтрабанкаў. Па выніках студзеня — ліпеня Беларусь была сёмай.
На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 9,43% (з 78,2267 да 85,6007 рубля), і Украіна — 5,10% (з 42,3878 да 44,5505 грыўны).
Такім чынам, у тройцы апынуліся агрэсар (РФ), ахвяра (Украіна) і суагрэсар (Беларусь).
Менш вырасла афіцыйная каціроўка долара ў Малдове — на 2,93%, Латвіі, Літве, Эстоніі (уваходзяць у зону еўра) — на 1,33%, Таджыкістане — на 0,07% і Кыргызстане — на 0,04%.
У жніўні долар у Беларусі падаражэў на 4,34% — другое месца пасля Расіі (+7,19%).
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка


