На апошніх таргах лета 2026 года долар вырас да самага высокага за 16 месяцаў узроўню

31 жніўня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 31 жніўня 2026 года.
Каціроўка долара вырасла да 3,0578 рубля (+0,6%; +0,0182). Апошні раз яна была вышэйшай 24 красавіка 2025 года, калі валюта ЗША падаражэла з 3,0519 да 3,0675 рубля (+0,51%; +0,0156).
Курс еўра павялічыўся да 3,5349 (+0,12%; +0,0044), юаня — да 4,5665 за 10 (+0,76%; +0,0344).
Расійскі рубель патаннеў да 3,5527 за 100 (-0,27%; -0,0096).
На мінулым працоўным тыдні (24–28 жніўня) курс долара вырас на 2,15% (з 2,9756 да 3,0396 рубля), юаня — на 2,07% (з 4,44 да 4,5321 за 10), еўра — на 1,64% (з 3,4734 да 3,5305); расійскага рубля знізіўся на 1,04% (з 3,5996 да 3,5623 за 100).
У студзені — ліпені 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,37% (з 2,9027 да 2,9133 рубля). Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз, гэта сёмае месца пасля Украіны — 5,44% (з 42,3878 да 44,6916 грыўні), Малдовы — на 4,38% (з 16,7925 да 17,5280 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 2,30% (з 0,8511 да 0,8707 еўра) і Расіі — 2,08% (з 78,2267 да 79,8573 рубля).
Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома) і Таджыкістане — на 0,01% (з 9,2513 да 9,2525 самані).
Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 0,16% (з 12.025,33 да 12.006,39 сума), Грузіі — на 2,54% (з 2,6951 да 2,6266 лары), Арменіі — на 3,98% (з 381,36 да 366,20 драма) і Казахстане — на 5,56% (з 502,57 да 474,63 тэнге).



- Палітыка, ЭканомікаПакістанскія кампаніі шукаюць работнікаў на 121 вакансію ў Беларусі — па некаторых заробак большы, чым прапануюць самі прадпрыемствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа сем месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала амаль 3,1 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 36 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 4,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 10,15% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
