Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў адным раёне Беларусі, абмежаванні — у 64

31 жніўня, Позірк. Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў адным раёне Беларусі — Салігорскім (Мінская вобласць), сведчыць абноўленая інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні, якія азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў, уведзеныя ў 64 раёнах краіны.
У Мінскай вобласці яны дзейнічаюць у 14 з 22 раёнаў: у Бярэзінскім, Барысаўскім, Дзяржынскім, Капыльскім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Мінскім, Мядзельскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Смалявіцкім, Старадарожскім і Чэрвеньскім.
У Магілёўскай — у 16 з 21: у Бялыніцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Горацкім, Дрыбінскім, Кіраўскім, Клімавіцкім, Клічаўскім, Касцюковіцкім, Круглянскім, Магілёўскім, Асіповіцкім, Хоцімскім, Чавускім і Шклоўскім.
У Гомельскай — таксама ў 16 з 21: у Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жыткавіцкім, Жлобінскім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Рагачоўскім, Светлагорскім, Хойніцкім і Чачэрскім раёнах.
Абмежавана наведванне лясоў у 9 з 16 раёнаў Брэсцкай вобласці — у Брэсцкім, Ганцавіцкім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім, Лунінецкім, Маларыцкім, Пінскім і Столінскім; у 6 з 21 раёна Віцебскай — у Віцебскім, Дубровенскім, Лёзненскім, Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім; у 3 з 17 раёнаў Гродзенскай — у Дзятлаўскім, Зэльвенскім і Слонімскім.
У астатніх 53 раёнах Беларусі ў лясы можна хадзіць вольна.

- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 10,15% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
