З-за закрыцця паветранай прасторы ў РФ ноччу і раніцай 30 жніўня не ажыццяўляліся вылеты з мінскага аэрапорта

30 жніўня, Позірк. З-за закрыцця паветранай прасторы ў еўрапейскай частцы Расіі ноччу і ранняй раніцай 30 жніўня не ажыццяўляліся вылеты з мінскага аэрапорта.
Як сведчыць анлайн-табло, былі затрыманыя рэйсы ў Маскву, Ніжні Ноўгарад (РФ), Тэль-Авіў (Ізраіль), Анталлю (Турцыя), Хургаду (Егіпет), Кутаісі (Грузія).
У другой палове дня затрымаліся рэйсы ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Анталлю.
РФ часта закрывае асобныя тэрыторыі для палёту грамадзянскіх суднаў праз атакі ўкраінскіх дронаў, якія запускаюцца ў адказ на расійскія бамбардзіроўкі.
10 жніўня беларускі авіяперавозчык “Белавія“ папярэдзіў пра змены ў плане палётаў “у сувязі з абмежаваннямі на выкарыстанне паветранай прасторы Расіі”. Пра тое, што гэта звязана з вайной РФ супраць Украіны, не згадваецца.


- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
