Мінск 17:19

З РФ у Беларусь увезеная партыя замежных тавараў без дакументаў — перавозчыку пагражае буйны штраф

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба ДМК

29 жніўня, Позірк. Партыю прадукцыі замежнай вытворчасці, якая была незаконна ўвезеная на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, выявілі супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта, больш за 47 тыс. адзінак тавараў (адзенне, аўтазапчасткі, музычнае абсталяванне ды інш.) коштам звыш 1 млн рублёў (каля 330 тыс. долараў) знаходзілася ў грузавіку “Івека” з прычэпам, які мытнікі спынілі “пры правядзенні спецыяльнага мерапрыемства”.

“На партыю тавараў, што прыбыла ў Беларусь з Расіі, у кіроўцы беларускай фірмы-перавозчыка не было ніякіх дакументаў, у тым ліку тых, што пацвярджаюць мытнае афармленне пры іх перамяшчэнні на тэрыторыю ЕАЭС”, — канстатавала ведамства.

У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспартавання, водпуску і рэалізацыі тавараў). Санкцыя паводле гэтага артыкула для юрыдычных асоб — штраф да 50% кошту “прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, сумы выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў”.

З РФ у Беларусь зноў спрабавалі ўвезці буйную партыю замежных тавараў без неабходных дакументаў

11 ліпеня, Позірк. Пра другую за апошні час спробу ўвезці ў Беларусь з Расіі буйную партыю "замежных тавараў народнага спажывання", якія трапілі на тэрыторыю ЕАЭС без мытнага афармлення, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта. Паводле інфармацыі, якую ведамства апублікавала 9 ліпеня, …
Падзяліцца: