Палітвязнямі прызнана 16 чалавек
28 жніўня, Позірк. Яшчэ 16 чалавек прызнана палітычнымі зняволенымі, вынікае з сумеснай заявы беларускіх праваабарончых арганізацый ад 27 жніўня.
Гэта тычыцца Рамана Басалая, Максіма Бялькевіча, Дзяніса Голубева, Віктара Гурына, Вадзіма Жэрабілава, Дзмітрыя Замiрава, Максіма Купрэйчыка, Вікторыі Ляўкоўскай, Валерыя Мельнікава, Ларысы Новікавай, Алены Аршанскай, Андрэя Слесарэнкі, Генадзя Тарынскага, Юрыя Філаменкі, Паліны Фраловай і Аляксандра Чуковіча.
Стала вядома “пра заключэнне [іх] пад варту і асуджэнне да пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў”.
Аўтары патрабуюць неадкладнага вызвалення названых, а таксама ўсіх беларускіх палітзняволеных і спынення палітычных рэпрэсій.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Беларускі ПЭН, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Human Constanta і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У цяперашні час беларускія праваабаронцы прызнаюць палітычнымі зняволенымі 889 чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаМАРГ абяцае "сур'ёзны запыт з усіх" за рост долі продажаў беларускіх тавараў, пагражае непапулярнымі мераміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаУрад не раскрывае, які рост ВУП плануе на 2027 годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год зменшылася на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку жніўня з Грузіі выслана 320 замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
