Мілінкевіч прысвяціў сваё жыццё барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі — старшыня ЕП Метсола

11 жніўня, Позірк. Палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч прысвяціў сваё жыццё барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі, заявіла старшыня Еўрапейскага парламента Роберта Метсола ў сацсетцы X.
Як гаворыцца ў спачуванні, у Еўрапарламенце глыбока засмучаныя сыходам Мілінкевіча з жыцця.
“Лаўрэат прэміі Сахарава 2006 года быў вымушаны адправіцца ў выгнанне, але ён ніколі не адмаўляўся ад сваёй краіны і свайго бачання свабоднага беларускага грамадства. Яго мужнасць і спадчына застануцца з намі. Еўропа працягвае падтрымліваць народ Беларусі”, — адзначыла Метсола.
Аляксандр Мілінкевіч памёр раніцай 11 жніўня ва ўзросце 79 гадоў.
З верасня 2023 года ён быў пазаштатным дарадцам дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, якая адзначыла, што гэта быў чалавек выключнай годнасці, які стаў для многіх арыенцірам.
Выбітным дзеячам, які “пакідае яркі след у гісторыі Беларусі як той, хто нястомна змагаўся за свабоду і дэмакратыю”, назваў кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2006 года намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, падтрымку незалежных СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


