Мінск 15:07

Дзіця выпала з акна другога паверха ў Баранавічах

3 жніўня, Позірк. У Баранавічах (Брэсцкая вобласць) дзіця выпала з акна другога паверха, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдніх даных, раніцай 2 жніўня двухгадовы хлопчык знаходзіўся дома з бацькамі. На некаторы час ён застаўся ў пакоі з адчыненым акном без нагляду дарослых.

“Пачуўшы дзіцячы крык, бацька прыбег у залу і, вызірнуўшы ў акно, знайшоў пад ім сына, які ляжыць на зямлі”, — гаворыцца ў рэлізе.

Дзіця са шматлікімі траўмамі шпіталізавана. Пагрозы для жыцця няма.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Праведзены агляд, “зафіксавана следавая карціна і апытаны відавочцы”: “Устаноўлена, што дзіця залезла на падваконнік па крэсла каля акна”.

Баранавіцкі міжраённы аддзел СК праводзіць праверку.

Падзяліцца: