Мінск 14:11

У акваторыі Мінска патануў мужчына

Ілюстратыўнае фота: "Позірк"

31 ліпеня, Позірк. Цела мужчыны было знойдзенае ў акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску ўвечары 30 ліпеня, вынікае з паведамлення Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Паводле інфармацыі арганізацыі, мужчына вырашыў выкупацца, але стаў тануць. “Спецыялісты, што прыбылі на месца”, канстатавалі смерць.

ТРВОД звярнула ўвагу, што той участак вадаёма, дзе патануў чалавек, “не з’яўляецца санкцыянаваным месцам для купання”, заходзіць у ваду там забаронена.

Паводле звестак таварыства, за мінулыя суткі ад утаплення выратаваны адзін чалавек. Падрабязнасці не прыводзяцца.

У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, паводле звестак МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанулі 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).

Летась доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 мая па 30 верасня) склала 56% (дзяцей — 58%). 59% ахвяр перад утапленнем было ў нецвярозым стане.

Падзяліцца: