Ворыхава пакідае пасаду прадстаўніка АПК (дапоўнена)

30 ліпеня, Позірк. Маргарыта Ворыхава пакідае пасаду прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па маладзёжнай палітыцы, паведамляе прэс-служба АПК.
Як адзначаецца ў яе звароце, “гэта была адна з самых складаных і важных работ” у жыцці актывісткі, якая рабілася разам з тымі, хто “прайшоў праз арышты, выгнанне і страты, але не перастаў верыць у свабодную Беларусь”.
На думку Ворыхавай, “наперад выходзіць новае пакаленне — студэнты, маладыя прафесіяналы і актывісты”.
Яна падзякавала калегам у АПК, Каардынацыйнай радзе і арганізацыях, з якімі працавала, за “давер, спрэчкі, якія рабілі працу лепшай”.
Паводле Ворыхавай, яна заўсёды выступала за “рэгулярную ратацыю прадстаўнікоў” [АПК], а таксама за тое, каб КС “адкрыта і празрыста вёў працэс прызначэння на ключавыя пазіцыі”.
Пасля працы ў АПК актывістка плануе “заняцца стварэннем арганізацыйных і тэхналагічных асноў, якія будуць патрэбны беларускім дэмакратычным сілам у бліжэйшыя гады”
“Я хачу, каб беларускія дэмсілы мелі такую ж якасць інструментаў і ведаў, якімі карыстаюцца наймацнейшыя інстытуты свету, бо нашы людзі заслугоўваюць не менш”, — падкрэсліла Ворыхава.
Да назначэння новага прадстаўніка выконваць яго абавязкі будзе першы намеснік Аляксей Грахоўскі.
Як адзначае АПК, ён “шмат гадоў працуе з маладзёжнымі тэмамі, добра ведае рэальнасць студэнцкага жыцця, адкрыты да навучання і гатовы браць на сябе адказнасць у неабходны момант”.
Кандыдатуру на гэтую пасаду прапануе КС, пасля чаго яе зацвердзіць кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская.
25-гадовая на дадзены момант Ворыхава займала пасаду з моманту яе заснавання — са жніўня 2024 года. Да гэтага яна была дарадцай Ціханоўскай.
Аб выхадзе Варыхавай з КС (фракцыя “Наступ”) не паведамляецца.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаПрадстаўніцтва дэмсіл заклікае ўлады Украіны адкласці ўступленне ў сілу дакумента, які зробіць нелегальным знаходжанне ў краіне беларусаў з часовымі ВНЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выслана чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
