Кубракоў: Масавыя беспарадкі могуць узнікнуць на роўным месцы — з дзіцячага канфлікту
30 ліпеня, Позірк. “Масавыя беспарадкі” могуць узнікнуць “на роўным месцы”, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на камандна-штабных вучэннях, якія праходзяць у Гродзенскай вобласці,
“Ніхто нас папярэджваць аб гэтым не будзе”, — сказаў ён (паводле відэа прэс-службы МУС).
“Калі хтосьці думае, што для гэтага трыгерам павінна быць нейкая палітычная падзея, альбо нейкае мерапрыемства — не, — сцвярджае чыноўнік. — Масавыя беспарадкі могуць паўстаць на роўным месцы: канфлікт паміж двума грамадзянамі або паміж дзецьмі можа перарасці ў [іх]. Мы гэта з вамі ведаем і бачылі, як адбываецца ў іншых краінах. Таму нашы ўсе падраздзяленні павінны быць у пастаяннай баявой гатоўнасці”.
Прыкладаў такіх сітуацый за мяжой Кубракоў не прывёў.
Нагадаўшы, што вучэнні “па спыненні масавых беспарадкаў” перыядычна праходзяць у розных рэгіёнах, міністр назваў Гродзенскую вобласць асаблівай, бо тут “размяшчаецца мяжа, вельмі шмат лесу, гэта ўсё неабходна ўлічваць”.
Паводле слоў Кубракова, падрыхтоўка да манеўраў праходзіла “на падставе аналізу 2020 года і <…> за пяць гадоў тых падзей, якія адбываліся ў іншых краінах”.
“Мы бачым, што і тэрарысты, і заказчыкі гэтых тэрактаў, — іх задача як мага больш знішчыць грамадзянскага насельніцтва і тым паказаць слабасць улады ў пэўнай краіне або на пэўнай мясцовасці”, — адзначыў кіраўнік МУС, не растлумачыўшы, каго мае на ўвазе.
У час падаўлення “масавых беспарадкаў” узаемадзеянне міліцыі з усімі дзяржаўнымі органамі “павінна быць імгненным”, сказаў ён.
Міністр патрабуе ад падначаленых “рассякаць натоўп і абавязкова выцягваць” таварыша, калі “ў бяду трапіў супрацоўнік”: “Колькі б ні было там сіл, любая група — супрацоўнікі ўнутраных войскаў, дзе б ні знаходзіліся, ідуць наўпрост”.
Тыя, хто ўдзельнічаў у “спыненні <…> беспарадкаў у 2020 годзе, цудоўна ведаюць, які псіхалагічны ціск аказваецца на байцоў”, заключыў міліцэйскі функцыянер.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія рэжым Аляксандра Лукашэнкі разгарнуў пасля брутальнага падаўлення пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй выбараў у жніўні 2020-га і жорсткасцю сілавікоў, не спыняюцца да гэтага часу.
У выніку дзеянняў супрацоўнікаў сілавых органаў загінулі ўдзельнікі пратэстаў Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў (абодва застрэлены), Раман Бандарэнка, Аляксандр Віхор і інш. Адказнасць за гэта ніхто не панёс.
Актыўнасць пратэстоўцаў у большасці выпадкаў была расцэнена ўладамі як “масавыя беспарадкі”, хаця такімі не з’яўлялася.
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 7,2 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ чэрвені працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 10,21% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка


