Мінск 10:24

На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 37 грамадзян Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы

28 ліпеня, Позірк. З 20 па 26 ліпеня больш за 220 замежнікаў пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў, вынікае з інфармацыі Памежнай аховы гэтай краіны.

Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінулі 33 грамадзяніны Беларусі, прымусова — 4 (Украіны — 28 добраахвотна і 44 прымусова; Індыі — 20 добраахвотна; Туркменістана — 4 прымусова).

Кажучы пра асоб, прымусова выпраўленых з краіны, памежнае ведамства адзначыла, што сярод іх былі “асуджаныя, у прыватнасці, за крадзяжы, злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, злачынствы супраць жыцця, а таксама за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення”. Заяўлена, што яны “неслі пагрозу для бяспекі і грамадскага парадку”.

Праведзены Позіркам аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за папярэднія 29 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы гэтую краіну пакінула 5,37 тыс. чалавек, з якіх сама меней 504 грамадзяніны Беларусі (добраахвотна — не менш за 461, прымусова — мінімум 43).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: