Мінск 19:54

Толькі ў 15 раёнах Беларусі можна свабодна наведваць лясы

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

16 ліпеня, Позірк. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 103 са 118 раёнаў Беларусі, сведчаць актуальныя даныя інтэрактыўнай мапы на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Вольна наведваць лясы можна толькі ў сямі раёнах Гомельскай вобласці — Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Кармянскім, Лоеўскім, Кастрычніцкім і Чачэрскім; пяці раёнах Магілёўскай вобласці — Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Крычаўскім, Мсціслаўскім і Хоцімскім; а таксама трох раёнах Гродзенскай вобласці — Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім.

Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпыцыры ды збор ягад і грыбоў.

Аранжавы ўзровень небяспекі ўсталяваны праз спякотнае надвор’е. Паводле звестак Белгідрамета, тэмпература паветра 16 ліпеня на паўднёвым захадзе краіны — да 30 градусаў, а 17 і 18 ліпеня — да 32 градусаў.

Падзяліцца: