Выдадзены зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

16 ліпеня, Позірк. Зборнік турэмных эсэ былога палітвязня, палітычнагна дзеяча Мікалая Статкевіча выйшаў у выдавецтве “Камунікат” у Беластоку (Польшча). Пра падзею паведаміў у сваім тэлеграм-канале сам аўтар.
“У галоўным тэксце гэтай кнігі “І гэта ўсё ў Табе”, які і даў ёй назву, я мусіў прапанаваць сваё вызначэнне нашых інстынктаў ды іх пералік, — піша ён на апошняй старонцы кнігі. — А потым, на падставе гэтага, апісаць, як мы робім свой маральны выбар у складанай сітуацыі. Спадзяюся, што разуменне гэтага дапаможа чытачу лепей зразумець чалавечую сутнасць, сябе і ўсё, што адбылося і адбываецца з нашай краінай і намі”.
Кошт кнігі, якую можна набыць на старонцы выдавецтва, складае 50 злотых (38 бел. руб.).
Больш за 14 гадоў свайго жыцця Статкевіч правёў у турмах і калоніях за свае палітычныя перакананні, гаворыцца ў прадмове да кнігі на старонцы выдавецтва. Увесь гэты час “ён назіраў людзей у самых экстрэмальных абставінах, калі знікаюць маскі і чалавек застаецца сам-насам са сваім сумленнем”, бачыў, “як адны знаходзяць у сабе сілы заставацца вернымі сваім прынцыпам, другія ламаюцца пад ціскам, а трэція свядома выбіраюць здраду”.
11 верасня 2025 года Мікалай Статкевіч разам з яшчэ 51 вязнем быў выпушчаны на волю ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам. Умовай быў выезд за мяжу. Вызваленых павезлі ў Літву, аднак Статкевіч адмовіўся выконваць умову Лукашэнкі. Некаторы час ён правёў паміж памежнымі пераходамі Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва), пасля чаго вярнуўся на беларускую тэрыторыю. Пасля гэтага доўгі час яго лёс і месцазнаходжанне былі невядомыя (ён быў вернуты ў няволю).
19 лютага 2026 года жонка Статкевіча Марына Адамовіч апублікавала інфармацыю, што яе 69-гадовы муж знаходзіцца дома і аднаўляецца пасля інсульту. Паведамлялася, што пры вызваленні палітыку не вярнулі пашпарт.
20 лютага прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што той прыняў рашэнне вызваліць Статкевіча “на просьбу сваякоў”. “Для пачатку хачу нагадаць, што рашэнне аб памілаванні Мікалая Статкевіча прэзідэнт прыняў ужо даўно”, — сказала яна тады.
Доўгі час у няволі Статкевіч правёў у інфармацыйнай ізаляцыі (інкамунікада), неаднаразова змяшчаўся ў штрафны ізалятар, сама меней паўгода правёў у адзіночнай камеры.
3 сакавіка КДБ прызнаў адным “экстрэмісцкім фарміраваннем” шэраг выдавецкіх структур — “Фонд Kamunikat.org”, Lohvinau Publishing House ды Andrei Yanushkevich Publishing.
У верасні 2025 года сайт электроннай бібліятэкі Kamunikat (выдавецтва і бібліятэка — часткі аднаго праекта) быў унесены ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, які вядзе Міністэрства інфармацыі.
Kamunikat.org — найбуйнейшая інтэрнэт-бібліятэка беларускай літаратуры з вольным доступам да тысяч кніг (у тым ліку ў аўдыёфармаце), газет і часопісаў. Мае багаты архіў як класічных твораў, так і рэдкіх выданняў беларускай дыяспары.
7 траўня 2026 года сайт бібліятэкі kamunikat.org пацярпеў ад хакерскай атакі.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаМедыянны заробак у траўні быў на 22,9% меншы за намінальны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа два тыдні ліпеня суседнія краіны ЕC зафіксавалі 1.369 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


