Мінск 15:28

Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 чалавекі, 28 з іх былі асуджаныя за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”

Фота: pixabay.com

1 ліпеня, Позірк. Указ аб памілаванні 32 асуджаных падпісаў 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Дакумент прымеркаваны да Дня Незалежнасці (адзначаецца 3 ліпеня).

28 з памілаваных асуджаныя за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, гаворыцца ў паведамленні.

Вызвалена 20 жанчын і 12 мужчын.

Заяўляецца, што рашэнне прынятаt “на падставе прынцыпу гуманізму ў дачыненні да асуджаных і іх сем’яў”.

“Усе яны хадайнічалі аб памілаванні, прызнаючы віну і раскайваючыся”, — сцвярджае прэс-служба аўтара ўказа.

Будзе дапоўнена.

Падзяліцца: