Мытня спыніла ўвоз з Польшчы аўтазапчастак на 360 тыс. рублёў

29 чэрвеня, Позірк. Аб прадухіленні незаконнага ўвозу ў Беларусь звыш 4,7 тыс. адзінак запчастак коштам больш за 360 тыс. рублёў паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што аўтазапчасткі перамяшчаліся ў грузавіку “Сканія” праз пункт пропуску Бераставіца (з сумежнага боку — Баброўнікі), пры гэтым “польскі перавозчык зрабіў спробу зэканоміць на мытных плацяжах каля 70 тыс. рублёў”.
Пры правядзенні надгляду, паведамляе ДМК, выяўлена “разыходжанне паміж таварамі, якія фактычна знаходзяцца ў грузавым адсеку, з названымі ў дакументах”.
У дачыненні да польскага перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне альбо прадстаўленне недакладных звестак аб таварах). Яму пагражае штраф у памеры 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Гл. таксама:
Мытня спыніла незаконны ўвоз з Еўрасаюза звыш 72 тыс. долараў
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЕС, СЕ і дзясяткі краін падтрымалі высновы спецдакладчыка ААН аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, пярэчанне было толькі адно (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


