Лукашэнку “цяжка пераацаніць” унёсак Сі Цзіньпіна ў “забеспячэнне стабільнасці ў свеце”

15 чэрвеня, Позірк. Шэраг кампліментаў уключыў Аляксандр Лукашэнка ў накіраванае 15 чэрвеня старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну віншаванне з днём народзінаў (73 гады).
Заявіўшы, што “Кітай, які сёння мадэрнізуецца і квітнее, задае найвышэйшыя стандарты глабальнага лідарства“, віншавальнік адзначыў, што “шмат у чым гэта з’яўляецца вынікам дальнабачнага кіравання” Сі Цзіньпіна, “паслядоўнай палітыкі ўмацавання дзяржаўнасці і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу краіны”.
Лукашэнка таксама заявіў, што яму “цяжка пераацаніць” унёсак кіраўніка Кітая ў “пашырэнне міжнароднай супрацы і забеспячэнне стабільнасці ў свеце”.
Беларускі палітык адзначыў “беспрэцэдэнтна высокі ўзровень” беларуска-кітайскіх стасункаў і заявіў, што “з нецярпеннем чакае будучай сустрэчы” з Сі Цзіньпінам.
Паведамленне прэс-службы Лукашэнкі пра віншаванне на адрас старшыні КНР рэзка кантрастуе з апублікаваным днём раней паведамленнем пра віншаванне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з юбілеем (80 гадоў), змест якога не раскрываўся зусім.
Лукашэнка не паскупіўся на цёплыя словы і ў віншаванні з 25-годдзем Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, накіраваным 15 чэрвеня на адрас генеральнага сакратара ШАС Нурлана Ермекбаева.
Назваўшы ШАС “адной з самых дынамічных і ўплывовых міжнародных арганізацый у Еўразіі і свеце”, Лукашэнка заявіў наступнае: “Наша “шанхайская сям’я” дапамагае выбудоўваць дыялог, знаходзіць практычныя рашэнні і падтрымліваць супрацу там, дзе асабліва важны давер, адказнасць і павага да меркаванняў розных бакоў”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка



