За тыдзень мытня спыніла сама меней тры спробы ўвозу ў Беларусь з Літвы наркотыкаў

15 чэрвеня, Позірк. За тыдзень мытня спыніла сама меней тры спробы ўвозу ў Беларусь з Літвы наркотыкаў, вынікае з апублікаванага 14 чэрвеня паведамлення прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Згодна з інфармацыяй ведамства, ва ўсіх трох выпадках, якія здарыліся ў пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку — Мядзінінкай), выявіць забароненыя рэчывы дапамог службовы сабака.
“Два факты выяўленыя пры кантролі грамадзян, якія прыбылі рэйсавымі аўтобусамі з Літвы, — гаворыцца ў паведамленні. — У першым выпадку здробненае рэчыва расліннага паходжання знойдзенае ў курыльнай прыладзе 47-гадовага мужчыны. У другім — 20-гадовы пасажыр аўтобуса схаваў у сподняй бялізне кантэйнер з рэчывам зялёна-карычневага колеру”.
“Яшчэ адзін факт выяўлены пры мытным надглядзе асабістых рэчаў кіроўцы транспартнага сродку, які рухаўся праз чырвоны калідор пункта пропуску ў мэтах дэкларавання свайго транспартнага сродку. Грамадзянін Польшчы меў намер перамясціць рэчыва расліннага паходжання ў самакрутцы”, — адзначыў ДМК.
Заключэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз “пацвердзілі, што ўсе канфіскаваныя рэчывы з`яўляюцца марыхуанай”.
Гродзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і (або) дзяржмяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў). Санкцыя паводле гэтай частцы згаданага артыкула — да 4 гадоў абмежавання волі альбо ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі, са штрафам або без яго.

- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–28 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаГрамадскія слуханні па вызначэнні месца захоўвання ядзерных адходаў у Беларусі завершацца да канца года — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 12,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля двухтыднёвага перапынку мігранты другія суткі спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю ўсіх трох суседніх краін ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


