Коўл паведаміў, што “хутка” прыедзе ў Беларусь

15 чэрвеня, Позірк. Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл неўзабаве можа ў чарговы раз прыбыць у Мінск. Гэта вынікае з яго кароткай публічнай перапіскі ў сацыяльнай сетцы Х.
Карыстальніца Lisa, у профілі якой пазначана, што яна жонка палітвязня, спытала ў спецпасланніка Дональда Трампа: “Калі мы можам чакаць вас у Мінску?” На гэта Коўл лаканічна адказаў: “Хутка”.
10 чэрвеня Коўл абверг інфармацыю пра тое, што працэс вызвалення беларускіх палітвязняў пад эгідай Вашынгтона прыпынены. Гэтыя звесткі распаўсюдзіла агенцтва Reuters са спасылкай дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую.
Паводле прыведзеных слоў палітыка, амерыканскі бок паведаміў ёй, што “наступныя вызваленні адкладзеныя на некаторы час”. Было заяўлена, што прычына Ціханоўскай вядомая, аднак тая не можа яе раскрыць.
Дарадца дэмлідара па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі ў сувязі з гэтым заявіў, што адбылася “няслушная інтэрпрэтацыя” і “пэўнае непаразуменне ў інтэрпрэтацыі” выказванняў Ціханоўскай. Паводле яго слоў, гаворка ішла не пра “агульны трэк” вызвалення палітзняволеных, а пра чарговы магчымы візіт Коўла ў Беларусь з гэтай мэтай.
Чакалася, што ён наведае Мінск у траўні, аднак гэтага не адбылося.
Па выніках сваёй апошняй сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, з якіх 235 было дазволена застацца на радзіме, а 15 вывезена ў Літву (трое пасля накіраваліся ў Польшчу). У адказ адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа паабяцала зняць у Беларусі частку санкцый (з “Белінвестбанка”, Банка развіцця, Міністэрства фінансаў, “Беларуськалія”, Беларускай калійнай кампаніі).
Агулам з удзелам Белага дома на волю выйшла больш за 400 чалавек.
На 15 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 860 чалавек.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
