Улады Беларусі гатовыя зрабіць для Кубы ўсё, “на што здольныя і што дазваляе абстаноўка” — Лукашэнка

29 траўня, Позірк. Улады Беларусі “добра ведаюць пра тое, што адбываецца вакол” Кубы — “дружалюбнай краіны”, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кубінскім віцэ-прэзідэнтам Сальвадорам Вальдэсам Месам 29 траўня да пачатку Вышэйшай Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане.
“Але вы маеце ведаць, што сяброў у вас у свеце шмат, у тым ліку Беларусь, — цытуе палітыка яго прэс-служба. — Мы сёння гатовыя для Кубы зрабіць усё, на што мы здольныя і што дазваляе абстаноўка. Прынамсі, тое, пра што мы з вамі дамовіліся (ужо падпісаныя не мемарандумы аб намерах, а канкрэтныя кантракты), мы свята будзем выконваць”.
“Калі вы будзеце мець нейкія дадаткова прапановы, мы гатовыя іх неадкладна разгледзець і даць адказ у адпаведнасці з той сітуацыяй, якая сёння складваецца. І з тымі магчымасцямі, якія мы можам рэалізаваць. Падчас нашай сустрэчы мы абмяркуем усе гэтыя пытанні”, — дадаў ён.
Вальдэс Меса падзякаваў Лукашэнку за гатоўнасць падтрымліваць Кубу “ў такой складанай сітуацыі”. Паводле яго слоў, праз “няпростую сітуацыю” ў краіне прэзідэнт Мігель Дыяс-Канэль Бярмудэс не змог асабіста прысутнічаць на мерапрыемствах ЕАЭС (Куба — назіральніца у гэтым аб’яднанні): “Сітуацыя рэальна складаная. Мы праходзім праз эканамічную вайну, існуе энергетычная блакада”.
Куба — адна з бедных краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Пазіцыянуе сябе як сацыялістычная рэспубліка, адзіная партыя ў краіне — камуністычная, апазіцыя пераследуецца. У апошні час сітуацыя паміж Кубай і ЗША сур’ёзна абвастрылася.
17 ліпеня 2024 года прэзідэнт Кубы на сустрэчы з Раманам Галоўчанкам, які тады ўзначальваў беларускі ўрад, асудзіў санкцыі ЗША супраць Беларусі і ўмяшанне ў яе справы.
Беларусь і Куба аднагалосна і паслядоўна выступаюць “супраць аднабаковых абмежавальных мер у міжнароднай палітыцы і гандлі”, заявіў Лукашэнка 25 чэрвеня 2025 года на сустрэчы з першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Кубы, прэзідэнтам краіны Мігелем Дыяс-Канель Бярмудэсам, які наведваў Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей у Беларусі з 2000 года скарацілася на велічыню, якая перавышае насельніцтва Гомеля (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЗ пачатку траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 2.345 спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



