Стаўка рэфінансавання зніжаная да 9,25% (дапоўнена)

20 траўня, Позірк. Стаўка рэфінансавання 1 чэрвеня зніжаецца з 9,75% да 9,25% з 1 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Стаўка па крэдыце овернайт памяншаецца з 11,25% да 10,75% гадавых.
Магчымае памяншэнне стаўкі на 0,25-0,5 адсоткавага пункта анансаваў начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу НБ Дзмітрый Мурын.
Цяперашнее рашэнне старшыня праўлення НБ Раман Галоўчанка аргументаваў тым, што “макраэканамічныя паказчыкі дэманструюць стабільны трэнд” (цытата паводле дзяржСМІ).
25 чэрвеня 2025 года Нацбанк павысіў стаўку рэфінансавання з 9,5% да 9,75% гадавых.
Да гэтага рэгулятар панізіў СР з 9,75 да 9,5% гадавых 28 чэрвеня 2023 года. На працягу 2023 года стаўка пастаянна паніжалася: 23 студзеня — з 12 да 11,5%, 1 сакавіка — да 11%, 3 красавіка — да 10,5%, 2 траўня — да 10%, 31 траўня — да 9,75%.
Раней стаўка ў апошні раз павышалася 1 сакавіка 2022 года — з 9,25 да 12%.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



