Супольнасць, звязаная з медыярэсурсам Proinfo, прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”

18 траўня, Позірк. Звязаная з медыярэсурсам Proinfo “група грамадзян” папоўніла спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” у адпаведнасці з рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў ад 13 траўня, вынікае з абноўленага пераліку на сайце МУС.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў пераліку згаданае “фарміраванне” значыцца як “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, але сярод “датычных” інтэрнэт-рэсурсаў няма нічога, што б звязвала яго з БАЖ. Сама БАЖ знаходзіцца ў гэтым спісе згодна з рашэннем КДБ ад 28 лютага 2023 года.
МУС мяркуе, што да новага “фарміравання” мае дачыненне Ірына Бурая.
Proinfo, як гаворыцца на гэтым сайце, публікуе “актуальныя і цікавыя навіны Лунінеччыны, апавяданні і нарысы пра лунінчан, інтэрв’ю з цікавымі суразмоўцамі, жыццёвыя гісторыі, разнастайную даведачную інфармацыю і шматлікія іншыя матэрыялы, а таксама навіны Беларусі і свету”.
Цяпер у спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, які сумесна вядуць МУС і КДБ, 356 арганізацый (пазіцый у дакуменце больш праз паўторы і дапаўненні).

- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАдмова ад барацьбы з інвазіўнымі раслінамі караецца, нагадала МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Эканоміка
- Эканоміка


