Мінздароўя заявіла, што Беларусі не пагражае распаўсюджванне хантавіруснай інфекцыі

13 траўня, Позірк. Аб адсутнасці “рызык фарміравання патэнцыялу” для распаўсюджвання ў Беларусі хантавіруснай інспекцыі заявіла 13 траўня Міністэрства аховы здароўя.
Сцвярджаецца, што на тэрыторыі Еўропы і Азіі няма “арэала распаўсюджвання пераносчыка Andes virus — даўгахвостага рысавага хамячка“.
Мінздароўя паведаміла, што “трымае на кантролі развіццё сітуацыі, звязанай з успышкай хантавіруснай інфекцыі на круізным лайнеры MV Hondius, які накіроўваўся з Аргенціны ў Каба-Вэрдэ”.
“Сярод пасажыраў лайнера выяўленыя выпадкі хантавіруснага кардыё-пульманальнага сіндрому (ХПС), выкліканага спецыфічным прадстаўніком сямейства хантавірусаў Andes virus, для якога характэрная абмежаваная перадача ад чалавека да чалавека пры вельмі цесным і працяглым кантакце з хворым“, — гаворыцца ў паведамленні.
“Гэты від віруса <…> распаўсюджаны ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы, асноўным пераносчыкам якога з’яўляецца даўгахвосты рысавы хамячок, які жыве ў Аргенціне і Чылі”, — удакладніла ведамства.
Адзначаецца, што хантавірусы — гэта “група вірусаў, якія перадаюцца чалавеку ад грызуноў, галоўным чынам пры ўдыханні часціц заражаных вылучэнняў“. Хантавірусная інфекцыя “можа прыводзіць да вострай дыхальнай недастатковасці або паразы нырак, у тым ліку са смяротным зыходам“.
“У мэтах недапушчэння завозу хантавіруса Andes на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль прыбываючых асоб“, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Судна MV Hondius адплыло з Аргенціны ў пачатку красавіка, каб пачаць падарожжа праз Атлантыку. Паводле апошніх звестак, на ім было выяўлена восем пацверджаных і меркаваных выпадкаў заражэння хантавірусам, тры чалавекі памерлі — шлюбная пара з Нідэрландаў і грамадзянін Германіі.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

