У Дзяржынскім раёне затрыманы 62-гадовы мужчына з буйным арсеналам агнястрэльнай зброі

12 траўня, Позірк. 62-гадовага жыхара Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць) затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры падтрымцы спецпадраздзялення “Алмаз” у рамках праверкі “аператыўнай інфармацыі адносна асоб, якія маюць дачыненне да браканьерства, незаконнага абароту агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”.
“Па месцы яго жыхарства ды ў іншых аб’ектах нерухомасці вынята пяць адзінак наразной агнястрэльнай зброі, сярод якіх карабіны, вінтоўкі і самаробная прылада для стральбы вінтовачнымі патронамі, — заявіў прадстаўнік ГУБАЗіК МУС Уладзімір Гарагляд (на падставе відэакаментарыю ў ведамасным тэлеграм-канале). — Таксама тры абрэзы паляўнічых стрэльбаў, пяць адзінак гладкаствольнай агнястрэльнай зброі, пнеўматычная вінтоўка, чатыры пісталета і чатыры рэвальверы, складовыя часткі да зброі, каля 2,5 тысячы адзінак боепрыпасаў рознага калібру, тры адзінкі халоднай зброі”.
Паведамляецца, што распачатая крымінальная справа, праводзяцца “далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы”.

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку года ў маніторынгавы цэнтр праўладнай ФПБ паступіла 80 скаргаў работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала спробы парушэння мяжы з боку Беларусі пасля 34 дзён спакою, Літва — пасля 17 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

