Мінск 12:43

У васьмі раёнах Беларусі забаронена наведваць лясы, у астатніх 110 уведзеныя абмежаванні (дапоўнена)

Пажар на тэрыторыі Скідзельскага лясгаса ў Гродзенскай вобласці
Архіўнае фота: тэлеграм-канал "Лесаводы Гродзеншчыны"

дададзеныя абзацы 6–8

4 траўня, Позірк. У васьмі раёнах Беларусі дзейнічае забарона, якая цалкам выключае наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Гродзенскай вобласці забаронена хадзіць у лясы ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах, у Брэсцкай — у Ганцавіцкім, Іванаўскім, Лунінецкім, Пінскім і Столінскім.

У астатніх 110 раёнах краіны дзейнічаюць абмежаванні, якія азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, аднак даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў.

Паводле звестак Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 3 траўня да 6:00 4 траўня) супрацоўнікі МНС чатыры разы выязджалі на тушэнне пажараў сухой расліннасці і двойчы — на тушэнне лесу. Паведамляецца, што агнём пашкоджана 75,722 гектара (параўнальна з плошчай 106 футбольных палёў).

Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС звесткі пра пажары ў прыродных экасістэмах не паведамляе.

Прэс-служба Мінлясгаса 4 траўня паведаміла, што на мінулым тыдні работнікі лясной гаспадаркі ліквідавалі 50 узгаранняў у лясах, з якіх у выходныя дні — 39.

“Лідарам паводле колькасці ўзгаранняў з’яўляецца Брэсцкая вобласць: тут зафіксавана 16 лясных пажараў, — гаворыцца ў паведамленні. — А вось Гродзенская вобласць будзе лідарам паводле плошчы, пройдзенай агнём. Праз тое, што ліквідацыя буйнога пажару ў Скідзельскім лясгасе яшчэ не завершаная, дакладная плошча пажару будзе агучаная пазней. Цяпер гаворка ідзе больш як пра 75 га”.

Адзначаецца, што ад пачатку года работнікі лясной гаспадаркі ліквідавалі 279 узгаранняў на плошчы звыш 350 га: “У найбольш складаных выпадках для ліквідацыі прыцягвалася дапамога МНС”.

Лясны пажар з Гродзенскага раёна перакідваўся на тэрыторыю Літвы, мясцовым жыхарам рэкамендавана не пакідаць дамоў

3 траўня, Позірк. Дэпартамент пажарнай бяспекі разаслаў жыхарам краіны інфармацыю аб пажары на тэрыторыі Беларусі, паведамляе партал Delfi. У паведамленні гаворыцца, што "з-за падпаленай травы і леса ў Варэнскім раёне павышаны ўзровень забруджвання паветра". Мясцовым жыхарам рэкамендуецца не выходзіць на …
Падзяліцца: