Дроны залятаюць у Беларусь практычна штодня, знішчаюцца пры пагрозе крытычна важным аб’ектам — камандуючы ВПС і войскамі СПА

3 траўня, Позірк. “Мы практычна штодня фіксуем парушэнне дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы. Нашы дзяжурныя сілы фіксуюць”, — заявіў у эфіры тэлеканала СТБ 3 траўня камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі Андрэй Лук’яновіч.
Паводле яго сцвярджэння, гэта ў першую чаргу звязана са складаным геаграфічным становішчам Беларусі: “Таму што мы маем выступы як на тэрыторыі Украіны, так і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, на поўдні, на ўсходзе. Таму тыя маршруты, якія пралягаюць міма нашых межаў, бывае, беспілотныя лятальныя апараты адхіляюцца і парушаюць паветраную прастору, у тым ліку сродкі радыёэлектроннай барацьбы ўплываюць на маршрут палёту”.
Са слоў Лук’яновіча вынікае, што перахопліваюцца не ўсе дроны: “Калі дадзеная паветраная цэль уяўляе пагрозу нашым крытычна важным аб’ектам, то дадзеная цэль знішчаецца“.
Армейскі чыноўнік не абвінавачваў канкрэтна Украіну альбо Расію, абмежаваўшыся агульнымі словамі: “Няпростая ваенна-палітычная абстаноўка цяпер складваецца. Звязана ў першую чаргу гэта з беспрэцэдэнтнай мілітарызацыяй нашых суседзяў, еўрапейскага кантынента, далейшы працяг ваенных канфліктаў, якія мы назіраем, ну і пашырэнне НАТО”.
Апошняе павелічэнне колькасці членаў Паўночнаатлантычнага альянсу адбылося ў сакавіку 2024 года за кошт Швецыі, якая зрабіла гэты крок на фоне расійскай агрэсіі супраць Украіны. У красавіку 2023 года з той жа прычыны ў НАТО ўступіла Фінляндыя.
Раніцай 23 сакавіка на поўдні Літвы выбухнуў дрон, які праляцеў праз Магілёўскую, Мінскую і Гродзенскую вобласці. Даследаванне паказала, што гэта быў украінскі апарат, запушчаны ў бок Расіі, але які з нейкай прычыны адхіліўся ад маршруту.
Гл. таксама:
“Дакладна не мапед, верталёт ці самалёт”. Беларусы ў сацсетках пішуць пра дрон над Мінскам
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПетыцыю за дазвол прысвойваць замежнікам званне “Герой Украіны” за два дні падпісалі амаль 2 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў ля мяжы Беларусі з ЕС у красавіку вырасла ў 4 разы ў параўнанні з сакавіком (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



