Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за суткі, МНС зноў паменшыла паказчыкі агульнай смяротнасці на пажарах

3 траўня, Позірк. Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 2 траўня да 6:00 3 траўня), сведчаць даныя аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Гібель людзей ад агню зафіксавана ў Мінску, у Пастаўскім раёне (Віцебская вобласць), Воранаўскім (Гродзенская) і Жыткавіцкім (Гомельская).
Паводле даных МНС, усяго з пачатку года ў Беларусі здарылася 3.038 пажараў (годам раней — 2.610, +16,4%), у тым ліку 40 — за мінулыя суткі. Загінула 278 чалавек (248, +12,1%).
Ведамства працягвае практыку змяншэння постфактум колькасці ахвяр агню. 30 красавіка паведамлялася, што з пачатку года на пажары загінула 276 чалавек. Аднак праз суткі, на працягу якіх была зафіксавана яшчэ адна смерць ад агню, у зводнай табліцы МНС гаварылася пра 274 загінулых.
Раней Міністэрства тлумачыла перыядычнае заніжэнне даных тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не з-за пажару. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.

- Грамадства
- ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў ля мяжы Беларусі з ЕС у красавіку вырасла ў 4 разы ў параўнанні з сакавіком (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

