Дрэвы і часткі будынкаў, што ўпалі праз моцны вецер, напярэдадні пашкодзілі дзевяць аўтамабіляў

27 красавіка, Позірк. Дрэвы і элементы аздаблення фасадаў будынкаў, што ўпалі праз моцны вецер, 26 красавіка пашкодзілі дзевяць аўтамабіляў, сведчыць апублікаваная Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях зводка здарэнняў.
У Мінску і Гродзенскай вобласці пацярпела па чатыры транспартныя сродкі, у Брэсцкай вобласці — адзін.
Паводле інфармацыі ведамства, агулам зафіксавана 65 выпадкаў падзення дрэваў. У Гродзенскай вобласці — 29, Брэсцкай — 21, у Мінску — 12, Мінскай вобласці — 2, Магілёўскай — 1.
З прычыны праходжання моцнага ветру (на метэастанцыі ў Ваўкавыску Гродзенскай вобласці зафіксаваныя парывы да 24 м/с) пацярпела восем населеных пунктаў у Брэсцкай (2), Гродзенскай (5) і Мінскай (1) абласцях.
Пашкоджаныя дахі чатырох жылых дамоў, аднаго аб’екта сацыяльнага, культурнага і бытавога прызначэння, а таксама чатырох сельскагаспадарчых будынкаў.
Ранкам 27 красавіка МНС паведаміла, што моцны парывісты вецер ускладняў працу пажарных пры тушэнні шырокага ўзгарання на адкрытай пляцоўцы аднаго з мінскіх прадпрыемстваў на вул. Радыяльнай.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзве траціны жыхароў беларускіх гарадоў лічаць сябе еўрапейцамі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



