Ключавым фактарам у вызначэнні будучыні Беларусі застаецца пазіцыя яе народа — Ціханоўская

6 сакавіка, Позірк. Будучыня Беларусі ў значнай ступені будзе залежаць ад геапалітычнай сітуацыі і развіцця вайны ва Украіне, аднак ключавым фактарам застаецца пазіцыя беларускага народа, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 6 сакавіка ў Бруселі на чарговым пасяджэнні Кансультатыўнай групы ЕС і беларускіх дэмсіл.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, падчас пасяджэння яна выступіла на панэльнай дыскусіі “Палітычная сітуацыя ў Беларусі”.
“Развіццё падзей у Беларусі ў значнай ступені залежыць ад вайны ва Украіне, — канстатавала дэмлідар. — Калі будзе заключанае перамір’е, гэта можа стварыць новы імпульс і для Беларусі. Але калі адбудзецца эскалацыя, Беларусь зноў можа стаць плацдармам для расійскай агрэсіі”.
“Пытанне ў тым, якой будзе Беларусь пасля [Аляксандра] Лукашэнкі і што мы можам зрабіць, каб паставіць Беларусь на дэмакратычны і еўрапейскі шлях, калі наступіць гэты момант. Многае з таго, што мы робім цяпер, звязанае з падрыхтоўкай: стварэннем інфраструктуры, забеспячэннем легітымнага прадстаўніцтва, стварэннем інструментаў і каналаў, якія могуць адыграць ключавую ролю ў момант перамен”, — заявіла яна.
На адкрыцці пасяджэння Ціханоўская падзякавала Еўракамісіі і партнёрам за паслядоўную падтрымку Беларусі. Дэмлідfр адзначыла, што за апошні год ЕС разам з беларускімі партнёрамі запусціў новыя механізмы падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў, дапамог вызваленым палітвязням, а таксама ўзмацніў падтрымку незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці.
Напярэдадні Ціханоўская сустрэлася з еўрапейскім камісарам па пытаннях абароны і космасу Андрусам Кубілюсам. На 6 сакавіка запланаваныя сустрэчы дэмлідара з вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас і камісарам па пытаннях пашырэння ЕС Мартай Кос.
Прэс-служба палітыка адзначыла, што згаданая кансультатыўная група створаная для афіцыйнага дыялогу паміж беларускай дэмакратычнай супольнасцю і структурамі Еўрасаюза.
Мэта гэтай структуры заключаецца ў тым, каб каардынаваць падтрымку беларускіх дэмсіл, грамадзянскай супольнасці і абмяркоўваць будучыню дэмакратычнай Беларусі. Сярод удзельнікаў з беларускага боку — прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады і беларускай грамадзянскай супольнасці.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



