Інспектары МАГАТЭ 29–30 студзеня правераць ядзерныя матэрыялы на БелАЭС

29 студзеня, Позірк. Планавую інспекцыю на Беларускай АЭС правядуць 29–30 студзеня эксперты Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), паведамляе Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы (Дзяржатамнагляд) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ядзернага рэгулятара, інспектары правядуць фізічную інвентарызацыю ядзернага матэрыялу, правераць тэхнічнае абслугоўванне сістэм захавання і назірання МАГАТЭ, а таксама тое, як беларускі бок вядзе справаздачную дакументацыю.
Адзначаецца, што інспекцыя праводзіцца ў рамках пагаднення паміж Беларуссю і МАГАТЭ аб прымяненні гарантый у сувязі з Дагаворам аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі, якое было заключана 14 красавіка 1995 года.
“У нашай краіне кампетэнтным органам дзяржаўнай сістэмы гарантый вызначанае МНС у асобе Дзяржатамнагляду, на які ўскладаецца, у тым ліку, забеспячэнне правядзення і суправаджэнне інспекцый МАГАТЭ, — гаворыцца ў паведамленні. — Гарантыі МАГАТЭ ёсць неад’емным складнікам міжнароднай сістэмы бяспекі і прадстаўляюць сабой комплекс тэхнічных захадаў, якія робяцца ў дачыненні да ядзерных установак і ядзернага матэрыялу, што выкарыстоўваюць дзяржавы”.
“МАГАТЭ імкнецца незалежна праверыць выкананне прававога абавязацельства дзяржавы, якое заключаецца ў тым, што ядзерныя ўстаноўкі не выкарыстоўваюцца не па прызначэнні, а ядзерны матэрыял не пераведзены з мірнага выкарыстання на вытворчасць ядзернай зброі або іншых ядзерных выбуховых прылад. Дзяржавы згаджаюцца з прымяненнем гэтых мер шляхам заключэння Пагадненняў аб гарантыях”, — заявіў Дзяржатамнагляд.
Як паведамляў “Позірк”, у першым квартале 2026 года эксперты МАГАТЭ таксама маюць намер ацаніць бяспеку эксплуатацыі БелАЭС (місія OSART).
Збудаванне БелАЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудаваная на падставе расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства


