Зяленскі: Белы шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым беларускі народ

25 студзеня, Позірк. Прызначэнне чатырох народаў — украінцаў, палякаў, літоўцаў і беларусаў — быць разам, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы 25 студзеня ў Вільнюсе на цырымоніі памяці ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў.
Частку сваёй прамовы ён прысвяціў Беларусі, адзначыўшы, у прыватнасці, што краіна сёння “вымушаная існаваць як расійскае генерал-губернатарства”.
Паводле слоў Зяленскага, тое, за што змагаўся Кастусь Каліноўскі, застаецца актуальным і для сённяшняй Беларусі. “Сапраўдную незалежнасць беларусам “яшчэ трэба будзе здабыць”, дадаў украінскі лідар.
“Пакуль, на жаль, белы шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі”, — сказаў Зяленскі.
У 2020 годзе, падкрэсліў ён, у беларусаў быў шанец, аднак падтрымка іх тады “была недастатковай”.
Кажучы пра залежнасць Беларусі ад РФ, кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў, што аператары расійскіх баявых дронаў “дзейнічаюць супраць Украіны ў тым ліку з беларускай тэрыторыі”. “Расія выкарыстоўвае Беларусь як палігон для шантажу Еўропы і свету “Арэшнікамі”. Прамысловасць Беларусі працуе на расійскую вайну, а гандлёвыя сувязі Беларусі дапамагаюць Пуціну купляць кампаненты, неабходныя для стварэння пагроз у дачыненні да ўсіх у Еўропе”, — адзначыў Зяленскі.
“Паўстанне беларусаў павінна было перамагчы ў 2020 годзе, і тады адтуль бы не было пагроз. Еўропа і свет павінны былі падтрымаць паўсталы народ, і тады гісторыя была б іншай — больш бяспечнай”, — сказаў Зяленскі.
Звяртаючыся да беларусаў, ён падкрэсліў: “Вы з’яўляецеся еўрапейскім народам, які будзе разам з усімі нашымі народамі ў адзінай, свабоднай Еўропе. Еўропе мірнай, моцнай. Вас нельга выкрасліць”.
Таксама палітык падзякаваў беларускім добраахвотнікам, якія змагаюцца за незалежнасць Украіны і “гістарычны шанец для сваёй дзяржавы”.
Ва ўрачыстых мерапрыемствах у Вільнюсе, прысвечаных памяці ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў, удзельнічаюць прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і іншыя палітыкі.
Напярэдадні аналагічныя мерапрыемствы прайшлі ў Варшаве.
Досвед паўстання Каліноўскага важны, калі Беларусь і Украіна зноў змагаюцца за свабоду ад "рускага свету" — Ціханоўская

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 25 дзён не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка

